Ніва № 50 (3161), 11 снежня 2016 г.

Рабіў усё для Беларусі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У першы дзень зімы надзвычай цяжкага для Беларусі высакоснага году не стала вялікага Настаўніка Алеся Белакоза. Назаўтра Гарадзеншчына развіталася з цэлай эпохай беларускага Адраджэння, якую ўвасабляў гэты адзін чалавек. Карані Алеся Белакоза — з Беласточчыны, бацька яго быў на заробках у заакіянскай Бразіліі, а сам ён зрабіў вядомай і ўславіў ціхую, звычайную вёсачку Мастоўшчыны — Гудзевічы.

Гудзевічы сапраўды зрабіў знакамітымі адзін чалавек — Алесь Белакоз. Хоць гэтая вёска ў сучасным Мастоўскім раёне мае ў сваёй гісторыі цэлы шэраг іншых цікавых людзей. Музей літаратурнага краязнаўства заснаваны Белакозам быў у 1965 годзе. Менавіта тут паўстаў першы стэнд, прысвечаны вялікай паэтцы Ларысе Геніюш. Яна вучылася ў Гудзевічах у пачатковай школе ў 19191920 гадах. Пра тое, як збіраліся экспанаты, ходзяць цэлыя легенды. І яны — абсалютная праўда, якую мы даведваліся ад самога Белакоза. На якія дыпламатычныя хітрыкі і дасціпныя камбінацыі ён толькі не ішоў, каб здабыць тую ці іншую рэч, якая пазней займала належнае месца ў экспазіцыі і ашчадна зберагалася. Гудзеўскі (на варыянце Гудзеўскі, а не Гудзевіцкі, настойваў менавіта сам Белакоз) музей — сапраўдны асяродак беларускай тоеснасці, адлюстравання нашага мінулага. Музей — быў справай усяго яго жыцця, на якую настаўнік не шкадаваў ні сілы, ні здароўя, ні асабістых грошай.

Белакоз, які пачынаў у юнацтве як радыкальны маладзён, пазней абраў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF