Ніва № 50 (3161), 11 снежня 2016 г.

Што чуваць на Памор’і? Радыё Кашэбэ!

Уршуля ШУБЗДА

Хаця кашубскае тэлебачанне ўпала, Радыё Кашэбэ на працягу дванаццаці гадоў дзейнасці мае ўсё больш і больш слухачоў. Мяркуецца, што на Кашубах (па за Трыгорадам), пасля RMF FM i Radio Zet слухаюць менавіта яго. У Трыгорадзе Радыё Кашэбе апярэджвае толькі Радыё Гданьск.

Cëż je czëc — Radio Kaszëbë — што гэта абазначае?

— Гэта прыдуманы на самым пачатку слоган. „Cëż je czëc”? — у перакладзе значыць: што чуваць? Вядома, людзі, калі сустракаюцца, менавіта ставяць сабе такое пытанне. На Кашубах адказ на яго гучыць: Радыё Кашэбэ!

— А дзе чуваць Радыё Кашэбэ? Які маеце абсяг і слухальнасць?

— Слухальнасць у цэлым Паморскім ваяводстве, хаця трэба памятаць, што мы трапляем да паловы патэнцыйных слухачоў праз нашы чатыры перадатчыкі, гэта 4 адсоткі. Аднак у паасобных моцна кашубскіх раёнах, такіх як Касцяжына, Картузы ці Пуцк там бываюць кварталы, бо гэта лічыцца ў кварталах, дзе слухальнасць, дасягае нават 25 адсоткаў.

— То многа. Чым прывабліваеце сваіх слухачоў?

— Самыя папулярныя перадачы гэта такія, у якіх нашы слухачы могуць сябе віншаваць пры дапамозе эсэмэсак ці тэлефонаў. Хаця цяжка было іх асмеліць, каб гаварылі пакашубску, але цяпер гэта атрымліваецца. Такія перадачы маем з 18 па 21 гадзіну і тады маем найбольшую слухальнасць. Таксама папулярныя з’яўляюцца навіны. Не такія як іншыя — мы падаем інфармацыі з меншых гарадкоў, гмін, вёсак. Туды даходзяць нашы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF