Ніва № 49 (3160), 4 снежня 2016 г.

Пашырэнне падляшска-палескай прасторы ў рэпартажах «Нівы»

Ганна КАНДРАЦЮК

Рэпартаж быў прысутны ад першых нумароў «Нівы». У гэтым месцы хачу нізка пакланіцца сваім вялікім, ніўскім папярэднікам і майстрам жанру: Міхасю Шаховічу, Сакрату Яновічу, Міхасю Хмялеўскаму ці прысутнаму сёння на свяце прафесару Уладзіміру Паўлючуку, аўтару культавага «Рэпартажу пра канец свету».

Мой рэпарцёрскі выклік пачаўся з Падляшша, 23 гады таму назад. Гэта быў час, калі беларусы перасядаліся з фурманак на аўтамабілі, а цяжкую, ручную працу ў гаспадарцы і ў полі памалу выручалі машыны і тэхніка. Канчалася эра каня і разам наш пляменнапатрыярхальны свет. Адвечны лад, які грунтаваўся на дамінуючай ролі бацькі ў сям’і і вясковых кланах, пахіснуўся, траціў на значэнні. Мянялася мараль. Неспакойную атмасферу гэтых часоў ілюструюць тадышнія загалоўкі рэпартажаў: «Крадуць не толькі ў горадзе», «Агрэсіўны подых сучаснасці», «Самагонка і частушкі», «Зарасце нас пушча». Апошні загаловак датычыў пушчанскай вёскі Палічна, дзе пражывала сорак старых кавалераў, якія тапілі свой экзістэнцыяльны боль у кілішку і разважалі пра блізкі канец свету, які меў прыйсці з боку радзімай прыроды.

Адміранне беларускіх вёсак і хутароў і выгасанне моўных крыніц абмежавала, хаця не спыніла, працэс развіцця падляшскага рэпартажу. Пасля перамен 1989 года наступае новае адраджэнне беларускага духу. Пашыраецца школьніцтва ў гарадах, растуць як грыбы пасля дажджу грамадскія арганізацыі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF