Ніва № 49 (3160), 4 снежня 2016 г.

Пачаткі ліцэя. Яраслаў Кастыцэвіч (ч.3)

Васіль САКОЎСКІ

Стала ясна, што каб добра наладзіць працу Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання і Пачатковай школы ў такіх умовах, патрэбны добры дырэктар — выдатны арганізатар і педагог. Такім чалавекам быў Яраслаў Кастыцэвіч. І ён ужо дасканала спраўдзіўся ў такой ролі. Яго кандыдатуру на пасаду дырэктара запрапанавалі настаўнікі, Бацькоўскі камітэт і беларускія дзеячы. З гэтай прапановы ў сваю чаргу не былі задаволеныя тагачасныя палітычныя ўлады. Усе іх аргументы былі якраз супраць гэтай кандыдатуры: святарскае і нябеднае паходжанне, руская адукацыя і выхаванне, царскі афіцэр і савецкі падсудны, шанаваны нямецкімі ўладамі, беспартыйны і глыбока веруючы праваслаўны. Партыйныя ўдалы ведалі, што такім людзям заўсёды бліжэй да царквы, чым да камітэта партыі. Станоўча замала заган, як на аднаго чалавека. Палітычная няўстойлівасць лічылася тады горш маральнай расхлябанасці. Цяпер, зрэшты, таксама...

І ўсё ж такі Яраслаў Кастыцэвіч стаў дырэктарам Бельскага беларускага ліцэя і Пачатковай школы. Значыць, меў ён многа яшчэ іншых непалітычных плюсаў. Значыць яшчэ і тое, што ўжо тады пачалі паяўляцца ў нас парасткі сапраўднай дэмакратыі і плюралізму, пра якія мы пачулі многамнога пазней.

У сваёй некароткай ужо гісторыі Бельскі беларускі ліцэй некалькі разоў змяняў сваю афіцыйную назву. Каб пазбегнуць частых паўтарэнняў гэтых доўгіх назваў, я буду называць яго проста Беларускі ліцэй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF