Ніва № 49 (3160), 4 снежня 2016 г.

Вялікія праблемы малога памежнага руху

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

23 лістапада ў Беластоку адбылася канферэнцыя на тэму „Малы памежны рух паміж Польшчай і Беларуссю”, ладжаная Беластоцкім універсітэтам і фондам „Беларускі дом” з Варшавы. Магло б паказацца пытанне, дзеля чаго такая канферэнцыя, калі таго руху на справе няма. Аднак гэтае мерапрыемства паказала шырокі ландшафт тых праблем, якія вядзе за сабою ўвядзенне малога памежнага руху, і тыя абумоўленасці, якія яго так паспяхова тармозяць.

Канферэнцыю адкрыў Алесь Зарэмбюк, старшыня Беларускага дома. За ім узяў голас прарэктар беластоцкай вучэльні прафесар Войцех Сляшынскі. Ён, апрача агульных фраз аб карысці ад трансгранічнага абмену, заўважыў, што зараз польскабеларуская граніца пралягае па раней адналітым абшары. Да таго ж трансгранічны абмен вельмі важны навукоўцам, асабліва нашым гісторыкам, таму, што, для прыкладу, у беларускіх архівах захоўваюцца дакументы з міжваеннага перыяду. Без доступу да архіваў Гродна, Брэста і Мінска вельмі складана даследаваць гісторыю нашых зямель. Архіў у Брэсце захоўвае найбольш дакументаў датычных міжваеннага дваццацігоддзя Польшчы; у Польшчы столькіх матэрыялаў няма.

Мацей Жыўна, віцэмаршалак Падляшскага ваяводства, які раней займаў пасаду падляшскага ваяводы, горка заўважыў, што мы ўсё гаворым пра малы памежны рух, калі яго няма. Восем гадоў таму былі прыняты рашэнні пра рыхтаванне інфраструктуры для малога памежнага руху і два гады пазней было ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF