Ніва № 49 (3160), 4 снежня 2016 г.

Акно для беларускага чытача

Міра ЛУКША

Дыягназ сітуацыі незалежнай журналістыкі ў Беларусі і разважанні аб ролі польскай дапамогі ў развіцці сродкаў масавай інфармацыі ў гэтай краіне абмяркоўваліся ў ходзе дыскусіі 18 лістапада ў актавай зале факультэта педагогікі і псіхалогіі ва Універсітэце ў Беластоку. Арганізатарамі круглага стала «Польскі ўнёсак у развіццё свабодных беларускіх медыяў” сталі Рэгіянальны асяродак міжнародных дэбатаў у Беластоку, Асацыяцыя па пытаннях адукацыі і дыялогу «Fontis et Futura» і Падляшскі аддзел Асацыяцыі «Wspólnota Polska». Публічная дыскусія была падзелена на два асноўныя напрамкі: дыягназ сітуацыі незалежнай журналістыкі ў Беларусі, у тым ліку спецыфіка становішча СМІ ў гэтай краіне, неабходнасць незалежнай журналістыкі, пагрозы, выклікі і шанцы якія стаяць там перад незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі, а таксама одум пра ролю польскай дапамогі ў развіццё сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. Абмяркоўвалася роля польскай дапамогі ў развіцці сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі: тып і аб’ём польскай дапамогі, наступствы польскай падтрымкі для незалежнай журналістыкі ў Беларусі, ацэнка эфектыўнасці польскай падтрымкі (плюсы і мінусы дапаможных рашэнняў), разглядаліся напрамкі памкненняў незалежных СМІ ў Беларусі — чаканні атрымальнікаў і журналісцкага асяроддзя ды які ёсць сэнс падтрымкі палітыкі свабодных сродкаў масавай інфармацыі. Свае погляды прадставілі Наталля Радзіна, Міхал Янчук, Віктар Валадашчук, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF