Ніва № 49 (3160), 4 снежня 2016 г.

Успаміны з Ізраіля

Міхал МІНЦЭВІЧ

Яўрэйскі кагал у Орлі ўзнік на пераломе XVI і XVII стагоддзяў. У 1921 годзе ў ліку 1518 жыхароў Орлі было 1167 яўрэяў, а ў 1929 годзе было 2200 яўрэяў з агульнага ліку 3000 мяшчан. Пасля 17 верасня 1939 года ў Орлі пражывала 1450 яўрэяў, а ў 1941 годзе — дзве тысячы. У час нямецкай акупацыі яўрэйскае насельніцтва было спачатку зачынена ў мясцовым гета, а пазней — 3 лістапада 1943 года — пераселена ў бельскае гета, затым (паводле іншых сведак — адразу з Орлі) перавезена ў лагер смерці ў Трэблінцы. Выжылі лічаныя, парадаксальна тыя, якіх саветы вывезлі раней у Сібір ці прызвалі на фінскі фронт. Былі гэта сямейнікі ўладальнікаў кафлярні Вайштынаў ды сямейнікі пекара Ізбуцкага.

Сем гадоў таму арлянскі сельгасгурток выдаў альбом „Орля запісаная карцінай”, якога я быў сарэдактарам. Годам пазней аўтар альбома і каардынатар праектаў Марк Хмялеўскі знайшоў у Ізраілі Сару Аўні з роду Вайштын, 84гадовую, апошнюю жывую арлянскую яўрэйку. Саветы саслалі Вайштынаў на поўнач Казахстана. Марк Хмялеўскі паляцеў у Ізраіль, каб сустрэцца з ёю асабіста і сабраць ейныя ўспаміны. Вось запіс яго ўражанняў ад падрыхтоўкі да выезду і самога падарожжа.

Быў 2009 год, чалавек не ўсё ўсведамляў, усё здавалася простым, што хопіць некалькі злотаў і свет адкрыецца перад табою. Атрымалі дзесяць тысяч злотаў, а выданне альбома каштавала 35 тысяч. Пачалося з выставы; дагэтуль такой выставы ніхто не зладзіў і не зладзіць. І чалавек пайшоў за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF