Ніва № 49 (3160), 4 снежня 2016 г.

Дзеля вёскі

Іаанна ЧАБАН

Два тыдні хваляванняў ці хаця нехта прыйдзе. Сённа вялікі дзень, як выявілася, не толькі для яе, але і для большасці аднавяскоўцаў. У Целушкі, што ў Заблудаўскай гміне, прыязджае Хор Праваслаўнага ардынарыята Войска Польскага.

Мужчыны пераварочваюць сундукі ў пошуках гальштукаў і штаноў, жанчыны выцягваюць з шафаў святочныя спадніцы.

Запрашала кожнага асабіста, стукала да дзвярэй найстарэйшых, адзінокіх дзядуль і бабуль. Зімовай парой хутка зачыняюцца ў сваіх пустуючых хатах.

— Мабыць, цыганоў баяцца, — жартуе на два пакаленні малодшы сусед.

Нехта адразу адмаўляецца, апраўдаўшыся залішняй занятасцю. Як свет светам «у жніўні ў Целушках ўсход сонца і бабы ў агурках» — пісалі калісь у «Ніве». Дзядзька Коля маўляў «бабы ў полі, а мужыкі на Бэма». Ёсць і кароўкі, кураняткі, толькі цяпер даглядаюць іх адзінокія бабулі і дзядулі. На Бэма ўжо ніхто не збіраецца, хіба што дзеці, якія жывуць там у блёку.

— Вёска дошкамі забітая, але пакуль не заб’юць апошняй, абавязкова прыйсці, — кажа Міхал, па прафесіі гідраўлік. На мерапрыемства прыходзіць з жонкай і бутэлькай залатога напітку, які смакам напамінае дарагі каньяк.

— Хатняе, чатыры гады чакала вас, — тлумачыць, наліваючы залаты, духмяны напітак у маленькі пластмасавы кілішачак. Ад такога каньячку атрымлівае асалоду асабліва пасля цяжкай працы. Маладога,толькі што цукрам засыпанага, нават у рот не возьме. У Мішкі атрымліваецца не толькі каньяк, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF