Ніва № 49 (3160), 4 снежня 2016 г.

«Беларускі абрад на сцэне»

Аляксей МАРОЗ

Фінальныя выступленні ў рамках ХХІІІ Прэзентацый абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне» арганізавала 20 лістапада ў Гайнаўскім доме культуры Галоўнае праўленне БГКТ з дапамогай працаўнікоў дома культуры. Цікава запрэзентаваліся там 13 груп, разам больш за 200 асоб, а былі гэта члены беларускіх музычных калектываў і тэатральных груп. Яны раней паказвалі абрады і тэатральныя пастаноўкі падчас раённых аглядаў, якія адбыліся ў Беластоку (два разы), БельскуПадляшскім і ДубічахЦаркоўных. Каб пабачыць выступы ўсіх удзельнікаў абрадавых прэзентацый, трэба было прыбыць у Гайнаўку на цэнтральны агляд, дзе ўдала выступілі здольныя акцёры старэйшага пакалення, на якіх у асноўным абапіраюцца нашы музычныя калектывы, хары, а таксама здольныя дзеткі і моладзь — члены тэатральных груп, якія дзейнічаюць у дзіцячых садках, школах і дамах культуры. Важна, што менавіта вучні вяртаюцца да традыцый, развучваюць даўнія абрады, вучацца акцёрскім умеласцям і выступаюць на сцэне. Тут вялікая заслуга іх апекуноў — аматараў тэатральнай дзейнасці, якія рыхтуюць дзетак і моладзь выступаць пабеларуску і са сваімі дашкольнікамі і вучнямі прэзентуюць абрадавыя сцэнкі падчас аглядаў.

Многа людзей сабралася ў канцэртнай зале дома культуры, а выступоўцы трымалі жывы кантакт з гледачамі, якія эмацыйна ўспрымалі паасобныя абрадавыя пастаноўкі, часта смяяліся і вельмі горача апладзіравалі выканаўцам. Мерапрыемства ўдала вяла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF