Ніва № 49 (3160), 4 снежня 2016 г.

Ніўскія дарогі

Яўген ВАПА

Беластоцкая «Ніва» нарадзілася пяцьдзясят гадоў пасля «Нашай нівы», якой сто дзясятую гадавіну ўзнікнення адзначылі 23 лістапада. Праіснавала яна ўсяго дзевяць гадоў да жніўня 1915 года. І менавіта гэтых дзевяць гадоў у гісторыі беларускай літаратуры і культуры называецца «нашаніўскім перыядам». А гляньма на яе пачаткі. Тыраж «Нашай нівы» ў сакавіку 1907 года складаў 1500 экземпляраў. На пачатку 1909 года — 2 000, а ў красавіку таго ж года — 2916 экземпляраў. Памаленьку ўзрастаў пад пяць тысяч, але па розных прычынах — палітычнаэканамічнакультурных, не набыў шматтысячнай масавасці. Для нас, беларусаў Беласточчыны, самым важным з’яўляецца тое, што на старонках «Нашай нівы» рэгулярна друкаваліся інфармацыі пра жыццё на Падляшшы, апісанае таксама мясцовымі аўтарамі. Аднак значэння гэтага выдання, складу тадышняй рэдакцыі і ейных аўтараў не пераацаніць нам у навейшай гісторыі беларусаў першай паловы дваццатага стагоддзя. Ідэі беларускай нацыянальнай справы, кінутыя рэдакцыяй, сталі падмуркам пад думанне ў катэгорыях незалежнай дзяржаўнасці. Натуральнай паслядоўнасцю быў акт 25 сакавіка 1918 года і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, а потым збройнае змаганне за незалежнасць у ходзе Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, 96 гадавіну якога адзначылі зараз. Трэба таксама ўзгадаць, што на дапамогу случчакам ішлі змагары беластоцкага батальёна маёра Дзямідава і прадстаўнікі бельскага роду Кастыцэвічаў.

Праз пяцьдзясят гадоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF