Ніва № 49 (3160), 4 снежня 2016 г.

Хто пажыве, хто дажыве

Міраслаў ГРЫКА

Скрынка Пандоры гэта не кансерва са змолатых мясных адходаў. Яе змесціва абсалютна цяжкатраўнае. «Перамолку» можна неяк няўпэўнена з’есці, пры ўмове, што з заплюшчанымі вачыма, і, вядома ж, калі яе багата абклеіш гарчыцай. Такой вострай, чорнай гарчыцай. Для смаку. Або маскіроўкі. Як быццам глытаеш кансерву, а адчуваеш толькі горкае паленне! Ну, лепшы смак гарчыцы, чым мярзотнай перамолкі! Але хаця яна і самая благая, я саскрэбваю бляшанку да беласці, так, быццам бы хацеў знайсці пры донцы смак пармскай вяндліны. І хто ведае, можа быць, калінебудзь даскрабуся хоць да яе малюсенькай рэшткі? У любым выпадку, я працягваю спадзявацца. Часам замест гарчыцы выкарыстоўваю варэнне. Дзеля асалоды жыцця. Часам абкладваю яе і гэтым, і гэтым. Гэта дзеля душэўнай раўнавагі. Іншая справа тое, што адбываецца тады з маім страўнікам. Але перад плёнам, у маім выпадку кожны месяц на працягу трох тыдняў да кожнай выплаты, не можа быць інакш. Жару «перамолку» і прэвентыўна глытаю актываваны вугаль. Што ж, такі лёс... Хацелася б сказаць, «лёс чалавека». У ім добрае пераплятаецца з дрэнным, прыгожае з выродлівым, вось такая трапеза... жыццёвая. У адрозненне ад яе, тое, што змяшчае скрынка Пандоры, немагчыма без агіды ці есці, ці нават цярпліва перанесці, прытым нават з найсаладзейшым сочывам. Таксама з самай пякучай гарчыцай. Хопіць прачытаць на зжоўклай этыкетцы, якія інгрэдыенты ўключаныя ў яе састаў — адны і тыя ж таксіны! Нейкія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF