Ніва № 49 (3160), 4 снежня 2016 г.

Рэзалюцыі і шляхі іх рэалізацыі

Віктар САЗОНАЎ

Якая б вайна не вялася — халодная, гарачая, гібрыдная ці халера ведае якая яшчэ, усе яны праходзяць пры непасрэдным удзеле інфармацыйнай кампаніі. Інфармацыйную атаку можна параўнаць з галоўнай дыверсійнай групай, якая закідваецца ў тыл непрыяцеля з мэтай знішчыць або паралізаваць усе яго дзейсныя сістэмы. А сама інфармацыйная вайна вядзецца як непасрэдна падчас усялякай вайны, так і да яе, ну і пасля.

Увесь час вядзецца.

Сродкі, якімі карыстаюцца „генералы” інфармацыйнай кампаніі, нічым не адрозніваюцца ад тых, якімі карыстаюцца іх баявыя калегі. І залежаць яны выключна ад ступені подласці палітычнай улады канкрэтнага ваюючага боку.

На вайне, як на вайне.

Хто прайграе інфармацыйную вайну, наўрад ці можа разлічваць на перамогу ўвогуле. Еўрасаюз зараз ускосна прызнаўся, што першы раўнд у гэтым кірунку ён прайграў з разгромным, і ў дадатак з сухім лікам. Прычым прайграў усім. Ісламскай дзяржаве, Расіі, ісламскім тэрарыстычным групоўкам... Усім каму толькі можна. І зараз спахапіўся ў халодным поце. І вось ужо дэпутаты Еўрапейскага парламента нарэшце ўхвалілі рэзалюцыю аб супрацьдзеянні антыеўрапейскай прапагандзе, якую, на іх думку, вядуць Расія і ісламскія тэрарыстычныя групоўкі.

Ну лепш позна, чым ніколі.

Дакумент сапраўды гістарычны, і патрабуе павышанай увагі. Ну як да яго сур’ёзна не паставішся, калі там чорным па белым акрэсленыя важнейшыя аспекты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF