Ніва № 48 (3159), 27 лістапада 2016 г.

Абнаўленне шчытоўскай гістарычнай памяткі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Ад стагоддзяў суправаджалі вандроўцаў, стоячы пры дарогах. Ведалі пра іх добра жыхары Падляшша, якіх мелі яны ахоўваць ад розных бед. Мова пра фігуркі, скульптуры і каплічкі, прысвечаныя Яну Непамуцкаму з Прагі. Адна з такіх скульптур стаяла да гэтага года пры царкве Усячэння галавы Іаана Хрысціцеля ў ШчытахДзенцялове.

Той барадаты каталіцкі святы на нашых памежных тэрыторыях меў на галаве заміж каталіцкага берэта праваслаўны клабук, у руках трымаў пальмавую галінку і крыж. Сёння памалу чахне памяць пра фігуры святога Яна Непамуцкага. Нішчэюць з году ў год, не ахоўваныя і не абнаўляныя. Запар адыходзіць у нябыт памяць пра фрагмент гісторыі нашага рэгіёна. Знішчаны помнік у Шчытах, дзякуючы вонкавай ініцыятыве, атрымлівае ўрэшце шанс на вяртанне да свайго ранейшага хараства.

Кім быў Ян Непамуцкі? Нарадзіўся каля 1350 года ў Чэхіі ў сям’і чыноўніка. Пасля завяршэння тэалагічных штудыяў у Празе і Падуі і атрымання доктарскага звання служыў у пражскіх парафіях. Тадышні кароль Вацлаў IV, які цаніў яго пропаведзі, запрашаў яго час ад часу ў замкавы касцёл.

Як падаюць хронікі, той запальчывы ўладар разгульваў па ночах у непрыстойнай кампаніі. Ян Непамуцкі быў спавядальнікам каралевы Сафіі. Калі аднойчы не згадзіўся выявіць каралю тайны споведзі каралевы, быў зняволены ў турму. Пазней быў катаваны, у выніку чаго памёр. 20 сакавіка 1393 года цела Яна Непамуцкага было кінута ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF