Ніва № 48 (3159), 27 лістапада 2016 г.

Абліччы Беларусі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

17 лістапада ў Падляшскай ксёнжніцы адбылася сустрэча з былым паслом Рэчы Паспалітай у Беларусі Лешкам Шарэпкам. Сустрэча была прымеркавана да прамоцыі ягонай кнігі „Oblicza Białorusi”, выдадзенай фондам „Суседзі”. Аднак кніга аказалася адно рэквізітам, а ў цэнтры ўвагі апынулася — бо і як жа магло быць інакш — сама сучасная Беларусь. Вёў сустрэчу рэдактар Мікола Ваўранюк.

Сустрэчу адкрыла дырэктар Ксёнжніцы Яланта Гадэк. Адзначыла яна, што ейная ўстанова супрацоўнічае з бібліятэкамі ў Гродне, Вільні і Адэсе. У сваю чаргу Мікола Ваўранюк прадставіў слухачам Лешка Шарэпку, які абавязкі амбасадара Рэчы Паспалітай у Мінску выконваў у 20112015 гадах. А раней, у другой палове 1980х гадоў, штудзіраваў у Інстытуце гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта, так як і сам Мікола Ваўранюк — адгэтуль у іх больш укаранелае знаёмства.

Старт

Спадар Шарэпка ў першую чаргу падзякаваў усім тым, хто ўнёс свой уклад у выданне кнігі і арганізацыю яе прамоцыі. Адзначыў ён, што праца амбасадара ў Мінску складаная. Прэзідэнт жа Беларусі заяўляў, што калі Захад яго крытыкуе, гэта абазначае, што беларускія ўлады дзейнічаюць правільна, а калі хваліць, дык трэба насцярожыцца. Лешак Шарэпка прыняў пасаду ў лютым 2011 года — у два месяцы пасля славутых „выбараў”, пасля таго, як па свеце пранесліся вобразы пабітых дэманстрантаў і крыві на вуліцах Мінска. Вядучая мінская газета „Беларусь сегодня” менавіта ў лютым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF