Ніва № 48 (3159), 27 лістапада 2016 г.

Фіранкавая Анна

Іаанна ЧАБАН

Шмат цікавага знаходжу на архіўных старонках «Нівы». Даўно памерлы дзядзька на пажоўклым здымку ўсміхаецца ў вясне жыцця. Помню яго бязрукім, з жывоцікам. Нават не ўяўляла, што быў так прыгожым кавалерам, пры тым сэрцам аддадзеным беларускай культуры і мове вясковым настаўнікам. Бабулю з Піражкоў помню па сёння. Цікава распавядала, ганарылася мовай бацькоў. Я была ўпэўнена, што яшчэ сустрэнемся. На жаль, было гэта маё першае і апошняе спатканне з ёю. На прошлым тыдні піражкоўская бабуля адышла ў лепшы свет. Закрыла за сабой дзверы піражкоўскага прошлага, але засталася ў газеце, назаўсёды. Праўнукі напэўна будуць пра яе чытаць пры дапамозе камп’ютарных перакладаў.

Такой дапамогай пакарыстаюцца народжаныя ў Англіі ўнукі Анны Пухальскай з Крынак.

Спадарыня Анна ініцыюе нашу сустрэчу зараз пасля свайго вернісажу ў крынскай бібліятэцы. Першы ў жыцці вернісаж, першае інтэрв’ю. Першы таксама педагагічны досвед — праца з вучнямі мастацкага ліцэя ў Супраслі. Як педагог справілася на пяць з плюсам. Вязаць на прутках навучыла нават хлопцаў. Адзін абяцаў, што звяжа фіранку сваёй маме. Добра выхавала таксама сваіх хлопцаўблізнят Богдана і Веська і дачку Бажэну. Так склалася, што дзецьмі прыйшлося займацца адной, пры тым зарабляць на хлеб цяжкай працай у мясцовым шпіталі. Усяляк бывала, але ніколі не здавалася. Дзеці выраслі на самастойных, уражлівых людзей, дапамагаюць іншым, не баяцца жыццёвых выклікаў. Людзі ім давяраюць. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF