Ніва № 48 (3159), 27 лістапада 2016 г.

Нараўчанскія інспірацыі

Міра ЛУКША

У мастацкай Галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы 19 лістапада сабраўся цвет тутэйшых і замежных мастакоў, на прэзентацыі пленэрных прац з апошніх гадоў і паказе альбома «Нараўчанскія інспірацыі 20112016».

— Дзякую ўсім мастакам, якія сталі амбасадарамі Нараўчанскай гміны. Пленэры далі плён больш за 200 прац у нашай галерэі, — войт Нараўчанскай гміны Мікалай Павільч ганарыцца творчымі здабыткамі тутэйшых і замежных мастакоў, якія пабывалі на тутэйшых пленэрах. — А найбольшая ў тым заслуга Віктара Кабаца і Пятра Гагана. Яны былі першымі, якія заразілі нас гэтым спосабам папулярызавання гміны, узмацняння каштоўнасцей, увекавечання памятак, якія, на жаль, прападаюць, ды намаляваныя — жывуць. Ёсць клімат для таго, каб працягваць адлічванне новых пленэраў, бо ёсць спрыяльны клімат і ў самаўрадзе гміны. Для нас гэта найлепшы спосаб для прасоўвання нашай мясціны і гміны.

— Нараўка, маленькая мясцовасць затопленая ў незабруджаным яшчэ цывілізацыяй краявідзе, аколеная цудоўнай Белавежскай пушчай, можа ганарыцца пятнаццацігадовай гісторыяй пленэраў і ўласнымі зборамі мастацтва, у адзінай у краіне вясковай галерэі мастацтва, — лічыць Віктар Кабац, адзін з пачынаючых мастацкія пленэры ў Нараўчанскай гміне. — На 15м пленэры былі мы з Данілам Грамацкім, Альжбетай і Аляксандрам Гжыбкамі з Беластока, нараўчанскім хаця цяпер люблінскім Паўлам Карпюком, з Ганаратай Свідэрскай з Лэнчнай, Веславам Бэднажам з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF