Ніва № 48 (3159), 27 лістапада 2016 г.

Андрэй Янюк і яго выстава «Натуральна, аб’ектыўна»

Аляксей МАРОЗ

Фотарэпарцёр Андрэй Янюк супрацоўнічае з газетамі і многа часу прысвячае фатаграфаванню перш за ўсё вельмі блізкай яму Белавежскай пушчы. Рэзультатам яго захаплення стала выстава незвычайных фатаграфій пушчы — птушак, дзікай звярыны і незвычайнага лесу, адкрыццё якой адбылося 8 лістапада ў галерэі Гайнаўскага дома культуры.

Выставу «Натуральна, аб’ектыўна» адкрылі сам яе аўтар Андрэй Янюк, загадчыца мастацкай часткі ГДК Ядвіга Кучкін, дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч і намеснік бургамістра Гайнаўкі Андрэй Скепка. Андрэй Янюк нарадзіўся ў 1972 годзе і ўвесь час жыве ў Гайнаўцы. У дзяцінстве наведваў ён бабулю і дзядулю ў Скупаве на ўскраіне Белавежскай пушчы, якая запаланіла юнака.

— Мая мама родам з Васькоў Нарваўскай гміны, але я, будучы хлапчуком, часцей выязджаў на хутар Скупава Нараўчанскай гміны да дзядулі і бабулі па бацьку, дзе праводзіў многа часу. Мы з бацькам хадзілі па Белавежскай пушчы і захапляліся яе прыгожасцю. Я тады навучыўся любіць у нашай пушчы тое, што цяпер фатаграфую. Калі мне купілі першы фотаапарацік, я першыя здымкі рабіў, лежачы на траве каля Скупава. З сямі гадоў я кампактнымі фотаапаратамі рабіў здымкі таго, што самае прыгожае ў Белавежскай пушчы, але якасць здымкаў не была найлепшай, — расказваў Андрэй Янюк. — Тры гады назад пачаў я люстранымі фотаапаратамі выконваць якасныя здымкі і стаў многа часу прысвячаць фатаграфаванню прыроды. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF