Ніва № 48 (3159), 27 лістапада 2016 г.

І не да танца, і не да ружанца

Яўген ВАПА

Некалькі месяцаў таму назад пісаў я ў гэтай рубрыцы пра выразны рост негатыўных эмоцый у польскаўкраінскіх дачыненнях. Іх заложнікамі, як гэта звычайна бывае ў такіх сітуацыях, сталі нацыянальныя меншасці, якім за ўсё прыходзіцца расплачвацца. Сітуацыя стала яшчэ больш загушчанай і нават крыху смярдзючай пасля ўваходу ў пракат доўгачаканай кінакарціны Войцеха Смажоўскага «Валынь». Гадамі накопленыя і замоўчваныя польскія эмоцыі ўспыхнулі з неўяўляльнай сілай. Пра фільм дыскутавалі і выказвалі свае меркаванні ўсе — ад палітыкаў, публіцыстаў, гісторыкаў па святароў. Зразумела, што ў такой сітуацыі казламі адпушчэння і жаданымі ўдзельнікамі дыскусіі сталі польскія ўкраінцы. То на іх плечы і галовы зваліўся першы і магутны ўдар усялякай, некантраляванай часам хвалі гневу. На міждзяржаўным узроўні справа выглядае больш стрыманай, што вынікае з супольных інтарэсаў і пагрозы перад крамлёўскай палітыкай. Таму нават прэм’ерны паказ фільма, у выніку рэзкага становішча ўкраінскіх палітыкаў, быў у Кіеве польскім пасольствам адтэрмінаваны. Але зусім паіншаму справа выглядае ў Польшчы. Дайшло ўжо нават да таго, што старшыня Саюза ўкраінцаў у Польшчы Пятро Тыма падаў у пракуратуру заяву з абвінавачаннем вядомага і неадназначнага падарожніка Войцеха Цэйроўскага ў выказваннях, у якіх «зневажаў украінцаў і заклікаў да расавай нянавісці». У адной з кастрычніцкіх перадач на Радыё Кашалін Цэйроўскі, каментуючы фільм, заявіў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF