Ніва № 48 (3159), 27 лістапада 2016 г.

Трапятанне дэманаў

Міраслаў ГРЫКА

Як маецца перадаваная кляшчамі хвароба Лайма да багацця жалудоў? І як апошнія прэзідэнцкія выбары ў ЗША да беспрэцэдэнтнай эскалацыі ў гэтай краіне злачынстваў на глебе нянавісці? І, нарэшце, як маецца цытаванае мною ўпарта трапятанне крыламі спалоханага ў джунглях Амазонкі матыля да нядаўніх землятрусаў у Італіі? Маецца, прытым шмат у чым. Хоць апошні прыклад не паддаецца ніякай логіцы, усё ж нельга выключыць з абсалютнай упэўненасцю прычыннаследчую сувязь паміж гэтымі падзеямі. Ну і што, калі яны знаходзяцца на абсурднай адлегласці адзін ад аднаго? Магчыма, у нас няма толькі адпаведных даследчых інструментаў, каб даказаць, што адбываюцца паміж імі карэляцыі. Гэта нічым не адрозніваецца ад тае, якая існуе паміж жалудамі і хваробай Лайма. Толькі прымяненне адпаведнай эмпірычнай метадалогіі можа дазволіць ахапіць узаемасувязь паміж высокім плёнам жалудоў і ростам насельніцтва нажываючыхся на іх мышэй, на якіх, у сваю чаргу, на самой справе кормяцца кляшчы. Аказваецца, што ў гэтым канкрэтным ланцугу падзей няма ані апошніх, ані першасных або другасных звён. Усе яны аднолькава важныя для бесперапыннасці — і жолуд... і чалавек. Сапраўды гэтак жа, як і ў прычыннаследчых ланцужках слоў і ўчынкаў, мовы і правапарушэнняў, дзе дрэнныя словы з’яўляюцца адпаведнікамі злых пачынаў, а мова нянавісці — злачынстваў на глебе нянавісці. Так і ў Злучаных Штатах падчас прэзідэнцкіх перадвыбарных дэбатаў, як і ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF