Ніва № 48 (3159), 27 лістапада 2016 г.

Актыўнасць на Месяцы і Зямлі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні месяц свяціў намнога ярчэй, чым звычайна, а астраномы раілі назіраць асаблівы бляск гэтага свяціла. Зоркі, як вядома, вельмі моцна ўплываюць на наш лёс, а астролагі ўвязваюць актыўнасць Месяца, як спадарожніка Зямлі з актыўнасцю ў грамадстве на нашай планеце. Апошнім часам найбольш актыўнымі былі карэйцы. Прычым не тыя, якім і дыхнуць нельга пад татальнай ідэалогіяй чучхэ. Паўночныя карэйцы на сёння — гэта самая няшчасная нацыя на гэтым свеце. Выбрацца з той безнадзейнай прорвы, у якой апынулася гэтая частка Карэі, найперш „дзякуючы” Савецкаму Саюзу, няма шанцаў хіба яшчэ некалькім пакаленням. А пратэстуюць якраз паўднёвыя карэйцы, у якіх дэмакратыя і дабрабыт, у якіх амаль усё добра. Але няма нічога добрага, каб не захацелася зрабіць яшчэ лепш. Паўднёвыя карэйцы пратэстуюць супраць карупцыі, а можа нават не карупцыі, а толькі гэткага кумаўства ў вышэйшым эшалоне ўлады. І калі на вуліцы сталіцы на мірны пратэст выходзіць за дзень амаль мільён чалавек — то справа гэтай цяперашняй прэзідэнтшы дрэнь, не мінуць, па ўсім відаць, ёй адстаўкі, нягледзячы на ўсе папярэднія заслугі і народную абранасць.

У Каталоніі свае пратэсты. У яе сталіцы Барселоне на вуліцы выйшла каля 7090 тысяч дэманстрантаў. Прычына — юрыдычны і іншы пераслед іспанскімі цэнтральнымі ўладамі каталонскіх палітыкаў. Працэс здабывання незалежнасці ў каталонцаў — доўгі, у нечым супярэчлівы і хваравіты. Але трэба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF