Ніва № 48 (3159), 27 лістапада 2016 г.

Беларускасць знітавалася з кашубскасцю

Уршуля ШУБЗДА

Шматкультурнасць, мультыкульты — тэмы вельмі модныя, паўсюдныя. Зручна іх ведаць. Кожны вялікі горад ператвараецца ў культурны тыгель, у якім мы падзяляем гарадскую прастору з замежнікамі, ядзім у экзатычных барах і прымаем кожны семестр прагных адметнасці «эрасмусаў». Акружаемся людзьмі, часта вельмі далёкіх ад нас у культурным плане, нават калі мігруем толькі ў межах Польшчы. Беларусы з Сакольшчыны, хаця прадвызначаныя сваёй культурай, на Памор’і змаглі знайсці з мясцовымі кашубамі супольны шлях для дасягнення агульнай мэты. Яны ўмелі выкарыстаць гэтыя адрозненні ў час, калі паняцце шматкультурнасці ці мультыкульты былі не толькі нямоднымі, але і нежаданымі.

«Босы Антэк»

За працай, за навукай ці за любоўю пакінулі родныя сакольскія вёскі, каб здзейсніць свае і бацькоўскія мары аб лепшым жыцці. Эміграцыя, у гэтым выпадку ў межах Польшчы, не садзейнічала гэтаму, каб выцесніць сваю тоеснасць ці адчуваць за гэта сорам. Станіслаў Клімовіч родам з Яцаўлянаў, што на Сакольшчыне, прыехаў на Кашубы настаўнікам геаграфіі. Педагагічны талент і харызма хутка паспрыялі новым выклікам, якія паспяхова здзяйсняў. Сёння з’яўляецца не толькі старшынёю Лакальнай рыбацкай групы ў Хмельне, але адначасова ўзначальвае пасаду раднага Картузскага павета.

— Пасля завяршэння вышэйшай школы я застаўся тут. Не вярнуўся скуль прыйшоў — пад Саколку. Нас з Падляшша засталося вельмі многа, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF