Ніва № 47 (3158), 20 лістапада 2016 г.

У палескай глыбінцы (62)

Ганна КАНДРАЦЮК

Невір смела можна назначыць чарадзейнай сталіцай Палесся. Тут ніхто не сумняваўся ў існаванні чорнай і белай магіі. Даследчыца Ірына Ігнаценка ў кнізе «Народная медыцына ўкраінцаў сярэдняга Палесся: традыцыя і сучаснасць»* бясспрэчна сцвярджае, што ў час апошніх палявых доследаў па лячэбнай магіі ні аднаго разу этнографы не аднатавалі прысутнасці «чорнай бібліі». Мне аднак, амаль з ходу, пашанцавала пачуць магічныя рэцэпты ад невірскіх старажылак, скапіраваных з «чорнай кнігі». Праўда, у параўнанні з мясцовымі чарамі, прапановы «чорнай кнігі», хоць моцна акропленыя крывёй, здаваліся бледнымі. Кніга магла падштурхнуць да дзеяння адно прагавітых і хворых на славу навічкоў. У Невіры не надта верылі ў чары, прачытаныя з кніжкі, і шчыра спачувалі чарадзеям з дурнога выпадку. Тут самы істотны быў вусны пераказ, які вандраваў з пакалення ў пакаленне, часам прыходзіў ва сне да абранай асобы. Дзеда Флярка, які ведаў як зрабіць камусьці наведу, шанавалі і нават спачувалі яго горкай долі. Калі заўчасна загінула яго трох сыноў, людзі шапталі: «Гэта заплата нячыстаму». Няма дыму без агню. Каб валодаць наведай, трэба парадніцца з цёмнымі сіламі, плаціць ім даніну. З другога боку асоба фармату дзеда Флярка ў натуральны спосаб, бо накліканы страхам, сцерагла адвечных звычаяў, на якіх абапіраўся патрыярхальны лад. Нідзе ў народзе я не пачула дрэннага слова пра «ведуноў». А пра шаптух, што робяць дабро, прыпрыпяцкі народ гаварыў з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF