Ніва № 47 (3158), 20 лістапада 2016 г.

Між Ваўкушанкай і Мядзведзіцай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З Бартнік паралельная да дзяржаўнай граніцы дарога вядзе на поўдзень у напрамку Сёлка. З гэтай асфальтоўкі распасціраецца панарама зялёнай травяністай поймы рэчкі Мядзведзіцы, за якою відаць гранічныя чырвонабелыя і зялёначырвоныя гранічныя слупы. Цераз Сёлка пралягае прамая шаша з Аўгустава ў напрамку Гродна. Гэта адна з прамяністых ад абласнога цэнтра дарог, якія злучалі любімы горад караля Баторыя з наваколлем. Дарэчы, не толькі Гродна з наваколлем, але і наваколля з Гроднам. Магчыма, што па гэтай дарозе перамяшчаліся нямецкія баявыя машыны ў пачатку трэцяй дэкады чэрвеня 1941 года. А край гэтай шашы наступалі пехацінцы Вермахта...

Вось там, недзе ад рэчкі Ваўкушанкі за наступаючымі ваякамі прасоўваўся і Хорст Слясіна, нямецкі радыёжурналіст на службе гітлераўскай прапаганды. З перадавымі войскамі дайшоў ён да Смаленска, адкуль вярнуўся ў Нямеччыну карміць сваіх слухачоў новымі перспектывамі раю на зямлі. У 1942 годзе выдаў ён у Дзюсельдорфе кнігу „Soldaten gegen Tod und Teufel” („Салдаты супраць смерці і д’ябла”), у якую ўвайшлі ягоныя рэпартажы з поля баёў. „Правадыр вядзе нас у бой. Адыходзіць нясцерпная няпэўнасць мінулых тыдняў. У нашых мажных руках і моцнай волі ход новай тысячагадовай сусветнай гісторыі. (...) Гэта будзе іншая вайна, іншая бітва, чым дагэтуль. Два светы схопяцца з сабою, паміж якімі няма ні мастоў, ні падабенства. Калі мы ў гэтым змаганні праявім слабасць, Германія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF