Ніва № 47 (3158), 20 лістапада 2016 г.

Бельскі беларускі ліцэй. Пачаткі ліцэя. Яраслаў Кастыцэвіч

Васіль САКОЎСКІ

Глыбокі след у маім былым, Пасынскім прыходзе аставілі бацюшкі Кастыцэвічы. Тры іх пакаленні (Адам, яго сын Андрэй і ўнук Васіль — бацька Яраслава) доўгія гады служылі і кіравалі нашым прыходам. Некаторых з іх і магілкі засталіся тут, пры нашай царкве. Значыць яны хрысцілі, спавядалі, прычашчалі, вучылі, вянчалі і адпявалі некалькі пакаленняў нашых продкаў і ўсіх нашых прыхаджан. Але не толькі.

Глыбокі след аставілі Кастыцэвічы і ва ўсім нашым тутэйшым царкоўным жыцці і нашым школьніцтве. А часы былі тады вельмі ж няпростыя — рашаліся пытанні: «быць ці не быць нам праваслаўнымі», «быць ці не быць нам беларусамі». У рашэнні гэтых няпростых тады пытанняў вельмі важную ролю адыгралі бацюшкі Адам, Андрэй і Васіль Кастыцэвічы. Яны прычыніліся да ліквідацыі ў нас царкоўнай уніі, адраджэння і ўмацавання праваслаўя, пабудовы новых праваслаўных храмаў, развіцця школьніцтва, пракладання паломніцкіх шляхоў у мясцовыя слаўныя святыні, як Супрасль і Грабарка, так і найбольшую праваслаўную святыню — КіеўскаПячэрскую лаўру...

Глыбокі след у маім жыцці і ў жыцці майго пакалення аставіў Яраслаў Кастыцэвіч. Ён быў адным з актыўнейшых хадайнікаў і арганізатараў беларускага школьніцтва ў пасляваеннай Польшчы, настаўнікам, выхавацелем і дарадчыкам нашым. Ён быў арганізатарам і першым дырэктарам Беларускага ліцэя ў БельскуПадляшскім. Давайце цяпер прыглянемся нялёгкай жыццёвай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF