Ніва № 47 (3158), 20 лістапада 2016 г.

Пра Ілью Грыбаўскага

Іаанна ЧАБАН

„Ілья пастанавіў распачаць будаўніцтва святога горада аб назве „Вершалін”, прапаведуючы, што падчас канца свету ўсе гарады загінуць, а „Вершалін” застанецца” — пісаў калісь у „Ніве” Васіль Баршчэўскі. І, сапраўды, застаўся. Паслядоўнікам ідэі грыбаўскага прарока стаў рэжысёр Пётр Тамашук. У сваім супрасльскім „Вершаліне” прапаведуе ён ужо дваццаць пяць гадоў. Яго прароцтва гэта высокага ўзроўню мастацтва. Падчас канца свету ўсе гарады загінуць, а яно застанецца.

Які лёс спаткаў святы горад прарока Ільі? Вернемся да пачаткаў дваццатага стагоддзя. „Быў 1925 год. Гарачае, сухое лета. Палявымі, пясчанымі дарогамі, ад вёскі да вёскі, узнімаючы хмары пылу, ішлі вялікія натоўпы людзей”. Казалі, што царква з зямлі вырасла, што Ілья святы. Хацелі яго пабачыць, збавіцца ад грахоў, хвароб. З усіх вёсак туды цягнулі: з Бельшчыны, Гайнаўшчыны, Віленшчыны, Навагрудчыны. Бачыў іх, між іншым, народжаны ў 1921 годзе Юзаф Хмялеўскі. Жыхарам яго роднага Паўднёвага Вострава грыбаўская царква ў нічым не адрознівалася ад іншых, навакольных цэркваў. З вандруючых у экстазе пілігрымаў не смяяліся, зусім не было да смеху, успрымалі іх крыху як іншапланецян. У Грыбоўшчыну з’язджалі таксама востраўскія і крынскія бацюшкі.

Мясцовым жылося тады надзвычай бедна. Лепш мелі толькі гаспадары з большай колькасцю зямлі. Хмялеўскія на сваіх чатырох гектарах харчаваліся, у асноўным, бульбай і кіслым малаком, некаторыя нават (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF