Ніва № 47 (3158), 20 лістапада 2016 г.

Драўляны запал

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

Адной з архітэктурных асаблівасцей Беласточчыны несумненна з’яўляюцца дамы ў беларускіх сёлах. Нескладана здагадацца, што гаворка ідзе тут пра драўляныя хаты, якія ў многіх выпадках можна лічыць адначасова «мёртвымі носьбітамі гісторыі» — іх пабудавалі яшчэ ў такіх адлеглых перыядах як Расейская імперыя ды міжваеннае дваццацігоддзе. Засяродзімся тут на тых дамах, якія паўсталі пасля Першай сусветнай вайны, а больш дакладна — на характэрнай арнаментоўцы будынкаў. Да яе прысутнасці на Беласточчыне спрычыніліся бежанцы, якія літаральна ідучы адсюль у 1915 годзе ў Расею, вярнуліся з ведамі аб узорах і тэхніцы выканання драўляных арнаментаў. Гэта цягам часу паўплывала на прысутнасць на Падляшшы разьбяроў, якіх умеласцямі пачалі карыстацца іншыя жыхары, заказваючы ў майстроў драўляныя аздабленні. Адным з такіх майстроў з’яўляецца Аляксей Рыжынскі родам з Войшак, які з пасляваенных гадоў займаецца вырабам драўляных аздоб. Аказваецца, шмат узораў з дрэва, якія можна ўбачыць на ўсходзе Падляшша, выйшлі якраз з пад рукі спадара Аляксея.

Вырабам драўляных арнаментаў, а таксама ўпрыгожваннем імі дамоў Аляксей Рыжынскі займаецца ўжо больш за 50 гадоў. На працягу гэтага перыяду выконваў ён яшчэ і іншыя сталярныя работы, напрыклад вокны ці дзверы, а таксама будаваў дамы. Хаця сёння, беручы пад увагу 85гадовы ўзрост, ён не ў змозе займацца гэтай апошняй з ліку названых прац, у Войшках ды наогул у прынарвянскіх вёсках стаіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF