Ніва № 47 (3158), 20 лістапада 2016 г.

Пажарнікі ў Арлянскай гміне

Міхал МІНЦЭВІЧ

Штогод гмінныя радныя атрымліваюць інфармацыю пра рэалізацыю задач па супрацьпажарнай ахове. Як паведаміла працаўніца Гміннай управы Кацярына Дабрачынская, на тэрыторыі Арлянскай гміны дзейнічае сем добраахвотных пажарных каманд; адна з іх, арлянская, уключана ў краёвую выратавальнатушыльную сістэму. У жніўні 2016 года заініцыяваны дзеянні па ўключэнні ў такую ж сістэму добраахвотнай пажарнай каманды ў Малінніках, якая сёлета атрымала новую выратавальнатушыльную машыну коштам каля трохсот сямідзесяці тысяч злотаў.

Добраахвотная пажарная каманда з’яўляецца абмундзіраванай часцю, абсталяванай спецыяльнай апаратурай для змагання з пажарамі, стыхійнымі бедствамі ці іншымі мясцовымі пагрозамі. Да таго ж падтрымлівае разнародныя формы культурнаасветнай працы ды папулярызуе спартыўную дзейнасць. Кошт абсталявання, утрымання, абучэння і захавання боегатоўнасці пажарнікаў нясе гміна. Гміна таксама запэўнівае абмундзіраванне і страхаванне пажарнікаў ды кошт іх перыядычных медыцынскіх аглядаў.

Зараз у Арлянскай гміне 136 актыўных пажарнікаў (у 2008 годзе было 145). Пры арлянскай камандзе паўстала жаночая дружына з васьмі асоб ды моладзевыя дзявочая і хлапечая каманды па дзесяць асоб кожная. У паасобных камандах Арлянскай гміны розныя лікі членаў: у Орлі 50 пажарнікаў, у Малінніках 28, у Рыгораўцах 11, у ВульцыВыганоўскай 8, у Градалях 10, у Рудутах 13 і ў Спічках 16.

За перыяд з 1 жніўня мінулага года (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF