Ніва № 47 (3158), 20 лістапада 2016 г.

Пра бежанства ў Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

Ушанаванне сотай гадавіны бежанства 1915 года пачалося ў канцы 2014 года ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы з прэм’еры спектакля «Бежанцы», у выкананні гайнаўскіх і бельскіх белліцэістаў, удзельнікаў тэатральнай групы ў Гайнаўскім белмузеі. Спектакль ставіўся 25 разоў — апошні раз нядаўна паўторна ў белмузеі. Рэжысёрам спектакля была Іаанна СтэльмашукТроц, апякунка тэатральнай групы. Бежанства на Беласточчыне пачалося летам 1915 года. Вярталіся бежанцы дамоў у пачатку дваццатых гадоў мінулага стагоддзя, часта на папялішчы і зарослыя пустазеллем панадворкі. Выйшлі ў нас кніжкі аб бежанстве на беларускай і польскай мовах, пэўна выйдуць з друку яшчэ новыя выданні пра гэтыя трагічныя падзеі стогадовай даўнасці. 26 кастрычніка ў кіназале Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы адбылася дыскусія наконт бежанства, а нагодай для яе была прапрэм’ерная прамоцыя (агульнапольская прэм’ера адбылася ў апошнія выхадныя дні кастрычніка) другога, выпраўленага, польскамоўнага выдання Барбары Гаральчук «Надзея ажно па небакрай», якую наладзіла музейная бібліятэкарка Анджаліна Масальская ў рамках праекта «Кірыліцай пісанае».

— Ёсць патрэба гаварыць голасна пра бежанства, бо людзі ў Польшчы не ведаюць, што гэта такое. Гэта гісторыя нас, беларусаў, падляшукоў, палякаў, перш за ўсё звычайных людзей, якія сто гадоў назад жылі на нашай зямлі, — сказала Барбара Гаральчук, якой аповесць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF