Ніва № 47 (3158), 20 лістапада 2016 г.

Місія: ахова драўлянага дома

Міра ЛУКША

За намі ўжо дванаццаты выпуск конкурсу на лепшы захаваны помнік вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве. Рэй зноў вялі Гайнаўшчына і Бельшчына.

Сядзіба з вёскі Звяржаны на Сакольшчыне, якая належыць Мажэнне і Пятру Гарштынскім, выйграла галоўны прыз у сёлетнім выпуску гэтага конкурсу. Падвядзенне вынікаў і ўручэнне ўзнагарод і прызоў адбылося 6 лістапада ў Музеі сельскай гаспадаркі імя кс. Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. У цырымоніі прынялі ўдзел пераможцы конкурсу, кіраўніцтва музея ў Цеханоўцы, члены журы, а таксама прадстаўнікі рэгіянальнага самаўрада.

— Клопат за такое каштоўнае дабро, якім з’яўляюцца аб’екты драўлянага дойлідства, прычыняецца да таго, што такую вялікую спадчыну ўдаецца захаваць і ўратаваць для будучых пакаленняў, — сказала дырэктарка Музея сельскай гаспадаркі Дарота Лапяк падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і паведаміла, што на працягу дванаццацігадовай гісторыі конкурсу на Падляшшы ўдалося дакументаваць 824 драўляныя будынкі.

Віцэмаршалак Мацей Жыўна падкрэсліў, што гэта не так проста клапаціцца аб гістарычным будынку, дбаць аб захаванне яго характару, у той жа час пражываючы ў ім. Гэта для ўладальнікаў вялікі выклік:

— Аднак, можна і варта клапаціцца пра такі родны скарб і жыць у ім. У гэтых гістарычных будынках ляжыць гісторыя нашай краіны, нашага рэгіёна, а таксама нашы асабістыя перажыванні.

— Усведамленне каштоўнасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF