Ніва № 46 (3157), 13 лістапада 2016 г.

У палескай глыбінцы (61)

Ганна КАНДРАЦЮК

— Чаму Невір? — мяркуе Раіса Крат, — верагодна, гэта ад ваўка.

— Ад ваўка?

— Так, ад ваўка. Хаця ў нас герб з буськом, — дадае спадарыня Раіса. — Праўда, герб з буслам мастацкі, ён не адносіцца да старых легенд.

Звестка займае дых. У галаве мутна, быццам хто скалаціў ваду на Прыпяці. Не, няма тут для мяне нечаканасці. Ад пачатку шукаю нашчадкаў неўраў, пра якіх пакідае сенсацыйную занатоўку Герадот у сваіх „Дзеях”. Мне проста не верыцца, што існуе яшчэ такі воўчы Невір. Што ступаю нагой, наступаю на старажытны, пісьмовы след. Для мяне гэта магія чыстай вады. Ужо першы сказ шмат паясніў, рассакрэціў!

Герадот наведаў скіфскую зямлю ў чацвёртым стагоддзі да нашай эры. Сярод іншых народаў называе неўраў. Ён піша: У неўраў скіфскія звычаі. На адно пакаленне да паходу Дарыя (паход персідскага цара Дарыя на скіфаў пачаўся ў 514 г. да н.э. — Г.К.) сустрэла іх такое няшчасце, што яны былі вымушаны пакінуць свой край з за вялікай плягі гадзюк. Мала, што ў іх уласнай краіне намножылася гадзюк, дык яшчэ процьма іх прыпаўзла з пустынных краін, што знаходзяцца на гары, і тады неўры, даведзеныя да адчаю, пакінулі сваю айчыну і неяк прыжыліся ў будынаў. Гэтыя неўры — піша Герадот, — здаюцца чарадзеямі. Скіфы і пражываючыя ў Скіфіі грэкі, апавядаюць пра іх, што заўсёды, раз у год, кожны неўр на некалькі дзён перакідаецца ў ваўка, пасля чаго зноў вяртаецца да ранейшага выгляду. Я папраўдзе ў іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF