Ніва № 46 (3157), 13 лістапада 2016 г.

Анна Мароз. Паміж памяццю і гісторыяй

Міра ЛУКША

Канфлікт калектыўнай памяці палякаў і беларусаў, на прыкладзе постаці Рамуальда Райса «Бурага» — гэта назва кнігі і яе сустрэчы з яе аўтаркай Аннай Мароз. Сустрэча арганізаваная была Партыяй Разам у рамках цыкла сустрэч прысвечаных культуры. Кніга была апублікавана філіялам беластоцкага аддзела Інстытута нацыянальнай памяці. Сустрэча з Аннай Мароз адбылася ў пятніцу 28 кастрычніка ў кавярні Лялечнага тэатра па вуліцы Каліноўскага ў Беластоку.

Сваю кнігу Анна Мароз пачала пісаць падчас вучобы на факультэце сацыялогіі ва Універсітэце ў Беластоку. Тэма была ўзята з магістарскай дысертацыі аўтаркі, якую пачала пісаць у 2012 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Пятра Глінскага (цяперашняга міністра культуры). Абараніла яе ў 2014 годзе. Гайнавянка Анна Мароз сёння кажа, што перад тым, як пачаць пісаць магістарскую працу, ніхто ніколі не чуў пра Нацыянальную Гайнаўку ці маршы ОНР у яе родным горадзе. Аўтарка прызнаецца:

— Я не гісторык. Гэта не гістарычная кніга. Я не аналізую і не інтэрпрэтую гістарычных фактаў. Гэта расказ пра розныя памяці, якія выцякаюць з гісторыі, памяці розных асяроддзяў, пра шматлікія «праўды», якія функцыянуюць і што яны так моцна адрозніваюцца адна ад аднае. Гэта кніга пра тое, як гісторыя стварае рэальнасць, як парознаму гісторыя можа быць інтэрпрэтаванай. Такім чынам можна апісаць розныя падзеі. Я выбрала якраз гэтую, таму што я з Падляшша і Падляшша мне дарагое. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF