Ніва № 46 (3157), 13 лістапада 2016 г.

Вершалінскія «Дзяды»

Іаанна ЧАБАН

Ці магчыма ўявіць сабе Міцкевічавы «Дзяды» як баладу, эпапею ці хаця б апавяданне? Адназначна не. Якую ролю адыграў Міцкевіч у паўстанні гэтай, безумоўна, архідрамы? Памойму, Міцкевіч — гэта другое ўвасабленне медыума, авалоданага чарамі першага — гусляра, майстра дзядоўскага абраду. Адзін узбунтаваны супраць царквы, другі — супраць улад. Духоўныя масты, якія будуюць пры дапамозе магічнага сеанса, аднолькава абмінаюць перашкоды, аднолькава спалучаюць зняволены, ашуканы народ. Пра Дзяды і гусляроў забываюць, але яны ніколі не паміраюць: у 1901 годзе Выспянскі стварае першую, цэласную пастаноўку «Дзядоў», а затым паказвае сваё «Вызваленне» — драму ў трох актах, з Міцкевічавым Конрадам. У 1968 годзе здымаюць з афішы Народнага тэатра ў Варшаве «Дзяды» ў пастаноўцы Казімежа Дэймка, што прычыніцца да студэнцкіх пратэстаў і Сакавіка68. Да «Дзядоў» у 1973 годзе вяртаецца Конрад Свінарскі. Тадэвуш Канвіцкі распавядае пра Дзяды ў «Ляве». Затым у 2014 годзе паяўляюцца познаньскія «Дзяды» Радаслава Рыхціка. У Нацыянальным тэатры ставіць іх Эймунтас Някрошус. Павел Пасіні выходзіць з «Дзядамі» да гледачоў Тэатра лялькі і акцёра ў Аполі (2015), а нават здабывае Брэсцкую крэпасць.

Сёлета восеньскія Дзяды ўпершыню адзначыў Тэатр Вершалін. Больш таго, пастаноўка Пятра Тамашука спалучылася са святкаваннем XXV гадавіны заснавання гэтага тэатра. Рэжысёрпастаноўшчык і гусляр Пётр Тамашук следам Паўла Пасіні і Эймунтаса Някрошуса пайшоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF