Ніва № 46 (3157), 13 лістапада 2016 г.

Новы падручнік

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

3 лістапада адбылася ў Беластоку прэзентацыя падручніка „Родная літаратура” для другога класа агульнаадукацыйнага ліцэя, выдадзенай Фондам імя князя Канстанціна Астрожскага. Гэтакі ж падручнік для першага класа выйшаў у свет тры гады раней. Аўтаркай падручніка для першага класа з’яўляецца Вольга Сянкевіч, а для другога класа — Яланта Грыгарук. Рэдактаркай абодвух падручнікаў з’яўляецца Анна Радзюкевіч, а мастацка аформіла іх Анна МішчукСтанкевіч. Выданні прафінансавала Міністэрства нацыянальнай адукацыі РП. Ранейшыя падручнікі па беларускай мове рыхтавала варшаўскае WSiP (Школьнае і педагагічнае выдавецтва).

Анна Радзюкевіч, якая вяла мерапрыемства, адзначыла розніцы паміж ранейшымі і цяперашнімі адноснымі падручнікамі. Менавіта, з Варшавы не так добра і шматгранна, як ад нас, відаць, што нам важнае. Мы гэтыя падручнікі прыблізілі да нашай культуры і нашай рэальнасці, увялі шмат зместу, які адносіцца да нашага жыцця. Прыблізілі знакавыя для нашай культуры постаці ў той перыяд, які падручнік разглядае, а апошні кранае ХІХ і пачатак ХХ стагоддзя: Міхал Баброўскі, Нестар Перавой, род Кастыцэвічаў, род Брэнаў, Іосіф Ярашэвіч, Іосіф Лангбард, Аляксандр Гершун. За кожнай з гэтых асоб вялікія дасягненні. Яны звязаны з Віленскім універсітэтам, а варта прыгадаць, што ў пачатку ХІХ стагоддзя вучылася там тысяча трыста студэнтаў, а ў Оксфардзе — чатырыста. Гэтыя выхадцы з нашай зямлі былі не толькі студэнтамі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF