Ніва № 46 (3157), 13 лістапада 2016 г.

Супакой продкаў

Яўген ВАПА

Пералом кастрычніка і лістапада перанасычаны ўзаемапраніканнем светаў — рэальных з нерэальнымі, бачаных з соннымі, жывых з пазамагільнымі. Час восеньскіх дзядоў — рэзкі і балючы кліч душы і цела пра свае абмежаванні і вечныя вандраванні паміж Божым а зямным светамі. Час вострага адчування патрэбы супакою паміж памяццю аб продках і разуменнем сваёй імгненнасці зямнога прыстанішча. Перыяд восеньскіх дэпрэсій, псіхічных адчаяў, унутраных чалавечых крызісаў. Гэта таксама адзін з распазнавальных і адчувальных момантаў гэтай жа пары года. Нашы біялагізм і духоўная магія рэзка супадаюць ва ўзаемаканфрантацыйныя выклікі. Ва ўсім гэтым касмічным землятрусе трэба адшукаць і захаваць нам нейкае разуменне прасторы часу і чалавечнага адчування прамінання. Выдатна ўсведамляюць гэты перыяд каталіцкія і праваслаўныя цэрквы, калі на працягу тыдня ў абедзвюх канфесіях адзначаюцца святкаванні Усіх святых, Дзень задушны, Бацькоўская памінальная субота, Дзмітрыя. Сукупнасць такой колькасці святаў, прывязаных да памяці аб продках і самавыцішэння — невыпадковая. Не ўцякаць і не забываць нам перад адышоўшымі блізкімі і роднымі. Памятаць і прыгадваць продкаў гэта яшчэ старазапаветны абавязак, ад якога нікуды не дзенешся. Калі накладзем на гэта нашу тысячагадовую паганскую палітру, то маем шанц у сакралізаванай хрысціянскай прасторы, з неад’емнай народнай абраднасцю, справіцца з духоўнымі выклікамі, ад якіх трашчаць нам галовы і ныюць душы.

У маім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF