Ніва № 46 (3157), 13 лістапада 2016 г.

Суседзі

Міраслаў ГРЫКА

Адзін мой знаёмы з суседняй вёскі кажа, што толькі тады, як запаволіў тэмп жыцця, знаходзіць час для разваг. Для роздумаў. Штосьці ў гэтым ёсць на самой справе. Думка патрабуе клопату, задавання пытанняў, намаганняў у пошуках адказаў на іх. Адным словам: часу! Паміж мысленнем і часам ставіцца знак роўнасці. Неадназначны, але ўсё ж! Існуе лацінская максіма прыпісваная св. Бенедыкту Нурсійскаму, які дакладна вызначае «прыстойнага чалавека» — Ora et Labora. Маліся і працуй! Мысленне тут не пазначана, што не дзіўна, таму што рэальнасць у тэакратычным плане ўяўляецца як поўная, цалкам упарадкаваная і завершаная. Як жа лягчэй жывецца тым, хто даверыў гэтай канцэпцыі! Толькі каб яшчэ сусветны парадак залежаў толькі ад шчырай малітвы і прастаты чалавечай працы... На жаль, нават беглае назіранне выклікае шэраг інтуітыўных сумненняў датычных свету, заснаванага на самой малітве і працы. У сувязі з гэтым узнікае шмат расчараванняў. Справа ў тым, што мой «удумлівы» знаёмы страціў унутраны спакой і нават радасць жыцця. Турбуюць яго вельмі сур’ёзныя пытанні, на якія не мае адказу. Ён кажа, аднак, што ў мысленні знаходзіць сэнс жыцця. І кажа гэта з непахіснай перакананасцю. Так што суседзі з пушчанскай вёскі, дзе ён жыве, паджартоўваюць над ім. Яны лічаць яго лянівым паразітам і ставяць яму ў прыклад іншага, вельмі паважанага ўсімі чалавека. Той, у сваю чаргу, на нішто не мае часу. Так усім ён заняты! Ён не спыняецца з за цяжкай працы, грукання, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF