Ніва № 46 (3157), 13 лістапада 2016 г.

За нашу і вашу мову

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ну вось і запрацавала сістэма бязвізавага ўезду ў старажытнае Гродна і прылеглы раён Аўгустоўскага канала. Стужачкі перарэзаны, масты не спалены, а наладжаны, узнёслыя прамовы агучаны, буклеты раздадзены. Першыя соткі турыстаў з за мяжы Еўрасаюза рушылі ў стары каралеўскі горад на агляд музейных асяродкаў, помнікаў архітэктуры, наведванне кавярняў, рэстаранаў ды іншых, цікавых для адпачынку душы і цела мясцін. Можна было б толькі радавацца — развіццё турызму гэта заўсёды добра. Толькі турызм — гэта не толькі эканамічная катэгорыя, не толькі прыбытак і развіццё інфраструктуры. Турызм — гэта яшчэ і культурны абмен, узаемаабагачэнне духоўнымі здабыткамі, спазнанне мовы і традыцый суседзяў. І вось тут у партнёраў вялікага турыстычнага праекта пакуль выходзіць пшык. Мой сябра і калега, беларус з Падляшша, наведаўшы адкрыты турыстычны цэнтр у Гродне па вуліцы Ажэшкі, быў непрыемна ўражаны, што ніякай інфармацыйнай прадукцыі пабеларуску там не ўбачыў. Назву цэнтра, праўда, хоць і з граматычнай памылкай, зрабілі нібыта пабеларуску, а вось ні буклетаў на мове тытульнай нацыі, ні пашпартоў турыста пабеларуску не будзе. Нешта ёсць папольску, нешта паанглійску (і гэта абсалютна нармальна) яшчэ ёсць. А вось пабеларуску — як кажуць, ніні...

Зразумець гэтых бюракратаў у прынцыпе лёгка, яны не валодаюць ніякімі мовамі, акрамя рускай, ды і тая ў іх не руская, а канцылярскасавецкая — Чэхаў і Талстой на тым свеце варочаюцца. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF