Ніва № 46 (3157), 13 лістапада 2016 г.

Прэзідэнт РП Анджэй Дуда ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Гайнаўку, у якой у вялікай колькасці жывуць беларусы праваслаўнага веравызнання і адбываецца Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі, наведваюць прэзідэнты Рэчы Паспалітай Польскай. 25 кастрычніка ў прыпушчанскі горад прыбыў прэзідэнт РП Анджэй Дуда, маліўся ў СвятаТроіцкім саборы, касцёле Узвышэння Святога Крыжа і ў парафіяльным доме за абедам спаткаўся з самаўрадаўцамі, каталіцкім і праваслаўным духавенствам. Пасля ў гарадскім амфітэатры адбылася адкрытая сустрэча прэзідэнта з жыхарамі Гайнаўкі і наваколля.

Прэзідэнта РП Анджэя Дуду запрасіў у Гайнаўку бургамістр горада Ежы Сірак. На спатканне прэзідэнта з жыхарамі Гайнаўшчыны ў амфітэатры на рэкламных матэрыялах запрашалі таксама гайнаўскі стараста Міраслаў Раманюк і войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч. У Гайнаўцы прэзідэнта спачатку прывіталі згаданыя трое самаўрадаўцаў і мітрафорны протаіерэй Міхаіл (...)

поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF