Ніва № 45 (3156), 30 кастрычніка 2016 г.

У Аўгустоўскай пушчы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З чыгуначнага прыпынку Ястшэмбна кіруюся на ўсход, у напрамку вёскі Грузка. Каля першага павароту налева рэшткі каменных сцен — даўнішні двор. Не ўдалося мне знайсці нейкіх канкрэтных вестак пра гісторыю гэтага двара. Верагодна быў ён закладзены ў палове XVIII стагоддзя. У 1831 годзе ў фальварку быў затрымаўся Ігнат Дамейка, сябра Адама Міцкевіча, выдатны вучоны, пазнейшы рэктар Чылійскага нацыянальнага ўніверсітэта, які вёз нейкае паўстанцкае даручэнне ў Варшаву. Тут яго амаль не расстралялі, падазраваючы ў шпіянажы, аднак удалося яму ўцячы назад у напрамку Вільні. Пры „першых саветах” была там пагранзастава, бо ж недалёка ў 19391941 гг. праходзіла ўстаноўленая пактам РыбентропаМолатава савецкагерманская граніца. Пасля вайны была там школа...

Неўзабаве ад штабінскаліпскай асфальтоўкі адыходзіць асфальтоўка ў Грузку. Сайт Штабінскай гміны: „Hruskie zostały założone między 1715 a 1744 rokiem w ramach Ekonomii Grodzieńskiej, tutejsze ziemie dzierżawił jakiś dygnitarz saski i założono wtedy folwark Jastrzębna oraz dwie wsie: Jastrzębna i Hruskie. Nazwa wsi pochodzi od białoruskiego słowa „hruskij”, czyli grząski. W XIX wieku nazwę czasem niepoprawnie utożsamiano ze słowem Gruszki (Hruszki)”. Паводле іншай версіі праязджала сюдою нейкая віленская княгіня і ўбачыўшы дрыгвяністае балота мела ўскрыкнуць „Ой, як тут грузка!”. І далей паводле сайта: „Według opisu z 1882 roku Hruskie należały do parafii (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF