Ніва № 45 (3156), 30 кастрычніка 2016 г.

Пад Леніна сустрэліся беларускія і польскія ветэраны

Адам БОБРЫК

У мясцовасці Леніна Магілёўскай вобласці ўрачыста адзначылі 73ю гадавіну змаганняў І Дывізіі пяхоты ім. Тадэвуша Касцюшкі, якая ваявала ў складзе савецкай 33й Арміі супраць атрадаў Вермахта. Арганізатарам выезду ветэранаў з Польшчы было Таварыства традыцыі Народнага Войска Польскага ім. генерала Зыгмунта Берлінга. Прыехалі таксама пасол РП Конрад Паўлік і аташэ палкоўнік Аркадзь Швед.

На ўрачыстасць прыбылі беларускія ветэраны і жыхары рэгіёна. Супольна з палякамі ўдзельнічалі яны ў малітвах за ўпакой душ загінуўшых, якія ўзначалілі каталіцкія і праваслаўныя святары. Да помнікаў загінуўшым салдатам, якія змагаліся супраць гітлераўцаў за свабоду нашых народаў, былі ўскладзены кветкі. Ва ўрачыстасці ўдзельнічала ганаровая варта беларускай арміі і ваенны аркестр.

Галоўныя ўрачыстасці адбыліся на пляцы перад Музеем І Дывізіі Войска Польскага. У прамове старшыня Таварыства традыцыі НВП маёр Казімеж Рдзанак сказаў: «Прыбываем сюды як спадкаемцы І Дывізіі пяхоты ім. Тадэвуша Касцюцшкі, выконваючы свой патрыятычны абавязак прапаведаваць праўду адкуль прыйшла Свабода! Змаганне з фашызмам вялося на шматлікіх франтах. Мы помнім аднак, што свабода для нашай замучанай Айчыны прыйшла з усходу і прынеслі яе жаўнеры адроджанага Войска Польскага, якія змагаліся на баку Савецкай Арміі».

Пасля пераклічкі, прамоў і салюту ўдзельнікі ўрачыстасці наведалі музей, якому быў перададзены бюст (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF