Ніва № 45 (3156), 30 кастрычніка 2016 г.

Пісалі Сапрон Дзяга, Янка Вехаць і Селянін ...

Сяргей ЧЫГРЫН

Беларускамоўная газета „Беларускія ведамасьці” выдавалася ў Вільні з 14 верасня 1921 года да 15 студзеня 1922 года. Рэдактарам і выдаўцом газеты быў таленавіты пісьменнік Максім Гарэцкі. Газета выдавалася замест „Нашай долі”, забароненай уладамі Сярэдняй Літвы. Усяго выйшла 19 нумароў.

У „Беларускіх ведамасьцях” друкаваліся матэрыялы на самыя разнастайныя тэмы: эканамічныя, палітычныя, этнаграфічныя, рэлігійныя, літаратурныя, фальклорныя, сацыяльныя і іншыя. Свае матэрыялы змяшчалі Усевалад Ігнатоўскі, Аркадзь Смоліч, Максім Гарэцкі, Аляксандр Ружанцоў, Макар Краўцоў, Францішак Умястоўскі, Ігнат Канчэўскі і многія іншыя вядомыя асобы.

Сярод прафесійных аўтараў былі і вясковыя карэспандэнты газеты. Са сваіх рэгіёнаў яны дасылалі ў „Беларускія ведамасьці” розныя інфармацыі пра тыя падзеі, якія адбываліся ў іх мясцовасці.

Актыўна газета друкавала матэрыялы невядомых сёння аўтараў з Беласточчыны Сапрона Дзягі і Янкі Вехаця. Сапраўдныя імёны і прозвішчы карэспандэнтаў, якія падпісвалі свае матэрыялы гэтымі псеўданімамі, застаюцца пакуль неразгаданымі. Але вельмі цікава праз 85 гадоў прачытаць тое, аб чым пісалі Сапрон Дзяга і Янка Вехаць, а таксама даведацца, што тады адбывалася на беларускай Беласточчыне. Праўда, быў там і яшчэ адзін сельскі карэспандэнт Селянін. Ёсць і такая версія, што гэтымі псеўданімамі падпісвалася адна асоба. Той Селянін, напрыклад, 10 кастрычніка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF