Ніва № 45 (3156), 30 кастрычніка 2016 г.

Візантыйскае перажыванне веры

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

Восеньскі, кастрычніцкі час для жыхароў БельскаПядляшскага аказаўся добрай нагодай для сустрэчы з музыкай і культурай Візантыі. Горад стаў арэнай сакральнага мастацтва, дзе гучалі візантыйскія спевы, выступіў літургічны хор з Сербіі, пісаліся іконы, якія адклікаліся да візантыйскіх часоў, ды чыталіся даклады. Гэтыя падзеі адбываліся ў рамках мерапрыемства Сімпазіён «Пралог — Крэста». Адным з асаблівых момантаў імпрэзы было выкананне кандака «Аб навернутай» аўтарства св. Рамана Сладкапеўца калектывам «Схоля Венгайты» і спевакамі з Беласточчыны. Галоўным арганізатарам Сімпазіёна «Пралог — Крэста» выступіла Таварыства «Венгайты» з Венгайтаў, што пад Ольштынам, з дапамогай Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах і Пакроўскага праваслаўнага прыхода.

З 10 па 15 кастрычніка ў БельскуПадляшскім праходзілі падзеі, у цэнтры якіх знаходзілася візантыйская культура. Былі яны часткай праекта «Крэста 2016 — Мастацкая вандроўка мяжой на шляху памежжаў культур», рэалізаванага Таварыствам «Венгайты» з Венгайтаў, што пад Ольштынам. Праект, мэта якога — даследаванне культурных памежных абшараў між Захадам і Усходам Еўропы, быў рэалізаваны, між іншым, у такіх краінах, як Сербія, Румынія ды Македонія, з чаго фінальная яго частка адбылася якраз у БельскуПадляшскім пад назвай Сімпазіён «Пралог — Крэста». У рамках праекта 15 кастрычніка ў бельскай ратушы чыталіся даклады, прысвечаныя візантыйскай культуры ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF