Ніва № 45 (3156), 30 кастрычніка 2016 г.

Белагорскія франтавікі

Іаанна ЧАБАН

Белагорцы — малюсенькая вёсачка ў Крынскай гміне. З дзеда прадзеда жыве там сям’я Віталя Гарбуза, 1931 года нараджэння. Карыстаецца ён своеасаблівай, поўнай русізмаў беларускай мовай. У яго суседзяў з за плота русізмаў нашмат менш, затое больш паланізмаў. Мову спадара Віталя сфармаваў досвед некалькіх пакаленняў продкаў: дзевятнаццацівечныя паездкі за хлебам у Маскву — тадышнюю сталіцу, іх маскоўская адукацыя ў пачатках дваццатага стагоддзя, шчыльныя сувязі з тымі, якія выбралі ў саракавых гадах дваццатага стагоддзя на месца жыхарства савецкую Беларусь. Русізмамі таксама запісаўся ў яго памяці перыяд Другой сусветнай вайны.

Пачатак вайны

На пытанне пра пачатак Другой сусветнай вайны ў Белагорцах падае год 1941. Але, праўду кажучы, пачалася яна ўжо ў 1939 годзе мабілізацыяй у польскае войска, паколькі тады вёска знаходзілася ў межах Польшчы. Яшчэ ў тым жа 1939 годзе ў забеластоцкіх Лапах паставілі савецканямецкую мяжу. Многія мабілізаваныя ў польскае войска папалі ў няволю, у асноўным у нямецкую.

У 1941 годзе пачалася нямецкасавецкая вайна. Нашмат лепш тэхнічна абсталяваныя немцы вельмі хутка гналі рускіх салдат, бралі ў палон, пакідалі іх гаспадарам, між іншым, белагорскім.

Саветаў успрымалі як сваіх

Было гэта яшчэ пры жыцці бацькі Івана, які памёр у 1942 годзе.

— Прыйшоў да нас ваеннапалонны Салфон, татарын, — успамінае спадар Гарбуз, — змардаваны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF