Ніва № 45 (3156), 30 кастрычніка 2016 г.

ХХІІІ Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам

Аляксей МАРОЗ

Гісторыя Асенніх сустрэч з беларускім фальклорам доўгая і спачатку не ладзіліся яны штогод. Покі сталі пастаянным беларускім мерапрыемствам у Чыжах, арганізавалі іх у Курашаве, Чыжах, Шастакове, Койлах і Кленіках. Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам і іншыя беларускія музычныя мерапрыемствы ў Чыжоўскай гміне маюць сваё ўздзеянне на фармаванне беларускай нацыянальнай свядомасці жыхароў гміны. У гміне дзейнічаюць тры беларускія калектывы. Сустрэчы з беларускім фальклорам — вельмі добрая нагода паказацца перад сваёй публікай. Падчас ХХІІІ Асенніх сустрэч з беларускім фальклорам, якія 23 кастрычніка 2016 года ў прыгожай вясковай святліцы ў Чыжах наладзілі войт Чыжоўскай гміны Юры Васілюк і Гмінны асяродак культуры ў Чыжах, адбылася прэзентацыя неапрацаванага мясцовага фальклору, апрацаваных народных песень і сучасных эстрадных песень. Пашанцавала з надвор’ем у гэты дзень, не было холадна і мерапрыемства атрымалася шматлюдным.

— Наша асенняе мерапрыемства мы пачалі ладзіць у 1986 годзе, калі былі яшчэ іншыя палітычныя ўмовы для культурнай дзейнасці. Выступалі ў нас калектывы з Беларусі, Украіны, Літвы і Арменіі. Першапачаткова назвалі мы нашу імпрэзу Асеннія сустрэчы з фальклорам, якія пасля перайменавалі на Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам. Сталі мы карыстацца сродкамі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, прызначанымі на дзейнасць беларускай нацыянальнай меншасці. Сёлета (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF