Ніва № 45 (3156), 30 кастрычніка 2016 г.

На Падляшшы восень заўсёды бардаўская

Уршула ШУБЗДА

Гэта, несумненна, музычнае свята для аматараў песні і аўтарскай паэзіі. На працягу дваццаці трох гадоў фестываль стаў настолькі вялікім і чаканым, што часам цяжка ўзгадніць штодзённыя справы з усімі музычнымі прапановамі арганізатараў. У часах «цемры» гэта быў адзін з тых фестываляў, дзе можна было паслухаць больш амбітную творчасць. Пасля дваццаці трох гадоў нічога ў гэтым плане не памянялася. «Бардаўская восень» надалей аб’ядноўвае выдатных музыкаў і ўражлівую аўдыторыю.

З 27 па 30 кастрычніка на Падляшшы прайшоў ХХІІІ фестываль «Бардаўская восень». За чатыры дні фестывалю аматары аўтарскай песні мелі магчымасць прыняць удзел у некалькіх канцэртах, як добра вядомых і папулярных бардаў, так і маладых, якія толькі што ставяць першыя крокі на сцэне. Першыя гукі «Бардаўскай восені» прагучалі ў арлянскай сінагозе. Тут выступіў, пасля гадоў адсутнасці, Лявон Вольскі. Яго выступ для аднаго з членаў журы Міхала Анемпадыстава быў вызначальным пры ацэнцы ўдзельнікаў конкурснай часткі.

— Я захапляюся песнямі Лявона Вольскага. Тэкстамі ягоных песень, яго манерай выканання, тым як ён трымаецца і дакладна выбудоўвае эмацыйную прастору сваіх песень, — адзначыў Міхал Анемпадыстаў. — Там не было ніводнай памылкі. Усё абсалютна годна, шчыра пры гэтым ён жа гаворыць пра складаныя тэмы, дзе лёгка скаціцца ў пафас, альбо ў сентыментальнасць. Вось ён вытрымоўвае і гэта для мяне тое, да чаго варта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF