Ніва № 45 (3156), 30 кастрычніка 2016 г.

Грошы мовы маюць

Яўген ВАПА

Ой, багатым на падзеі быў канец кастрычніка ў нашай падляшскай прасторы. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на мінулым тыдні нанёс візіт у Гайнаўку і Сямятычы, дзе ў размовах з самаўрадаўцамі і ў непасрэдных сустрэчах з мясцовымі жыхарамі ўслухоўваўся перш за ўсё ў праблемы эканамічнай адсталасці Усходняй сцяны. Больш дакладна і падрабязна, пра тое, аб чым канкрэтна ішла гаворка і якія былі дадзены абяцанні ў ходзе прэзідэнцкай паездкі напішам праз тыдзень. У маёй памяці застаецца пакуль вобраз, калі прэзідэнт традыцыйна ў СвятаТроіцкім саборы не толькі ставіць свечкі, як і ягоныя папярэднікі, але і на каленях моліцца ў прысутнасці настаяцеля прыхода а. Міхаіла Негярэвіча. Ну і словы пра нашу, беларускую, прысутнасць на Гайнаўшчыне. Дарэчы, у той жа час у Мінску з візітам пабываў віцэпрэм’ер Матэвуш Маравецкі, які з Аляксандрам Лукашэнкам і беларускім урадам гаварылі пра ўзаемныя эканамічныя кантакты і грошы. Так што найважнейшыя дзяржаўныя асобы Польшчы апынуліся ў адзін дзень у рэальнай беларускай прасторы — ад Гайнаўкі да Мінска.

Ужо ад нейкага часу польскае і беларускае міністэрствы замежных спраў даволі інтэнсіўна гандлююць палітычнымі і грамадзянскімі справамі, ад якіх напэўна ніхто не стане больш дэмакратычным. Наадварот, кволыя незалежныя структуры беларускага грамадства могуць трапіць у вакуум забыцця. Як гандляваць, дык гандляваць — ці то бульбай, ці дэмакратычнымі ідэямі. Важнае, што дамаўляемся. Дзе сякуць дровы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF