Ніва № 45 (3156), 30 кастрычніка 2016 г.

Смех Маліноўскага

Міраслаў ГРЫКА

Памыляцца — справа ўласцівая чалавеку. Гэта відавочна. Чалавек не з’яўляецца дасканалым, на жаль. Хаця хто гэта ведае, як яно ёсць. Яшчэ, магчыма, ніхто гэтага не вызначыў. Дзеля парадку, дазволю сабе груба абвесці вызначэнне «дасканалага — здзейсненага чалавека». Калі хтонебудзь больш менш такі як і я, безумоўна, можа лічыць, што ён знаходзіцца на шляху да дасканаласці. Я пішу гэта без напышлівасці і пустой ганарлівасці. Лаяльна таксама кажу, што я магу ў гэтым плане памыляцца. Мабыць, што на самой справе я — поўная супрацьлегласць такой дасканаласці, да чаго прызнаюся з пакорай. Ну так, але ж трэба пачаць з чагонебудзь.

Я пачаў ад сябе, але кожны можа спаслацца на свой уласны прыклад. Вось, хаця б прэзідэнт Беларусі — ці змяшчаецца ён у рамках сканструяванага мною вызначэння дасканалага чалавека? Можа! Я кажу пра гэта адкрыта, без круцельства, што таксама паказвае, што я не напышлівец. Я рашуча адмяжоўваюся ад гэтай заганы. Прынамсі, у думках. Пэўнасці, аднак, адносна да гэтага не маю. Гардыня любіць прыхавацца за маскай сціпласці. Хіба гэта не так, калі гаворка пра спадара Лукашэнку? Або пана Качынскага?

У жыцці парознаму са мной бывала. Здаралася так, што я не меў рацыі ў ацэнцы фактаў і людзей, або сваіх уласных паводзін. Награшыў, верагодна, я даволі шмат і, магчыма, яшчэ награшу. Прызнаюся, што мне лягчэй прызнацца ў сваіх памылках перад людзьмі, чым перад самім сабою. Вось у гэтым сам вінавачу сябе: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF