Ніва № 45 (3156), 30 кастрычніка 2016 г.

У кожнага сваё кіно

Віктар САЗОНАЎ

Дзень пачаўся кепска. Неяк так нервова, незразумела. Па гарадскім аўтобусе ў спадзяванні злавіць зайца як шалёныя лёталі кантралёры і настрою не паляпшалі. Надвор’е са свайго боку таксама не абяцала нічога добрага, а заказаны на Свіслач аўтобус напалову аказаўся пусты...

У Свіслачы ладзілася традыцыйная акцыя ў гонар паўстанцаў 18631864 гадоў і ўсіх палеглых за Беларусь. Яна ладзіцца штогод ужо больш чым чвэрць стагоддзя і мноства патрыётаў з усіх куткоў Беларусі наведалі гэты гарадзенскі раённы цэнтр, каб аддаць даніну павагі сваім гераічным продкам і, падыхаўшы вольным паўстанцкім паветрам на ўскрайку Белавежскай пушчы, адчуць паўстанцкі дух і гонар за тых, чые імёны ўзвялічылі і ўзмацнілі беларускую нацыю.

Тым больш было дзіўна, што на месцы ў заказаным на Свіслач аўтобусе не прэтэндуюць па тры чалавекі на кожнае... Як было некалі...

Частка патрыётаў абгрунтавала гэта тым, што ў іх бракуе грошай на аўтобус... Нібыта ў паўстанцаў паўтара стагоддзя таму грошай на квіток, каб даехаць да атрадаў Каліноўскага было занадта. Але яны неяк дабраліся да таго месца, дзе зараз стаяць крыжы на славутых магілах і моўчкі сочаць, як удзячныя нашчадкі знаходзяць мажлівасць, каб ушанаваць іх памяць...

А вось маладыя гарадзенцы не змаглі. Хоць многія з іх хваляцца, што паўсвету здужалі аб’ездзіць аўтастопам... І ўсё неяк міма Свіслачы...

Яшчэ частка свядомых беларусаў засталася на прагляд вельмі важных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF