Ніва № 45 (3156), 30 кастрычніка 2016 г.

Дзмітрыю Шатыловічу 90!

Міра ЛУКША

Міра Лукша: — Як дайшлі Вы да беларускасці?

Дзмітрый Шатыловіч: — Што я — беларус, даведаўся ад свайго бацькі, які навучыў мяне, калі я меў пяць гадоў, чытаць кірыліцу. Мой бацька перад Першай сусветнай вайной працаваў на чыгунцы. Першапачаткова быў тэлеграфістам, а пасля начальнікам чыгуначнай станцыі ў Рыгораўцах. Падчас Першай сусветнай вайны быў вывезены аж за Пецярбург і быў кіраўніком станцыі паміж Пецярбургам і Архангельскам. Усе жыхары вёскі Чаромхі ведалі, што яны праваслаўныя беларусы, хоць чыстай беларускай мовы не ведалі. У 1939 годзе я закончыў шэсць класаў польскай школы. Пачалася Другая сусветная вайна. Далучылі нас да СССР. Два месяцы я вучыўся ў чыгуначным тэхнікуме ў Брэсце, ды цяжка было даязджаць у Брэст і пад канец лістапада прынялі мяне ў шосты клас Беларускай сярэдняй школы ў БельскуПадляшскім і там пачаў вучыцца беларускай мове. У 1940 і 1941 гадах я з вучаніцай Бараноўскай, якая прыехала з Беларусі і ведала вельмі добра беларускую мову, і пры дапамозе настаўніцы беларускай мовы пісалі часта вершы ў школьную насценгазету. Яшчэ меў я пяць месяцаў урокі беларускай мовы ў 1946 годзе ў Беларускай гімназіі ў БельскуПадляшскім, калі вярнуўся з Бабруйска з Чырвонай Арміі.

Міра Лукша: — Раскажыце пра пачаткі беларускага літаратурнага руху, у якім Вы прымалі ўдзел.

Дзмітрый Шатыловіч: — Я атрымаў наказ працы ў праектным бюро ў Варшаве ад 1 сакавіка 1954 г. Калі я працаваў у Варшаве, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF