Ніва № 44 (3155), 30 кастрычніка 2016 г.

Залатая гадзіна Тадэвуша Дарошкі

Іаанна ЧАБАН

Архідыяцэзіяльны архіў і музей у Беластоку запрашаюць на «Сентыментальнае падарожжа» з Тадэвушам Дарошкам, заўзятым фатографам, музыкам па прафесіі.

Вялікі фармат, захапляльнанерэчаісныя колеры. Складаецца ўражанне, што гэта не здымкі, але карціны, намаляваныя шалёным ад шчасця альбо з яго недахопу мастаком. Жывасінія, жываружовыя, востра аранжавыя, характэрныя індусам, расіянам, халтурныя — паўночназаходнім беларусам. Адна, чыстая натура. Уяўленні нашых прынарваўскіх вёсак, сярод якіх Кожына, Канюкі, Целушкі, Козлікі, Соцы, Пухлы, ранішні туман над скітам у Адрынках.

На адной з музейных сцен побач сябе тры зусім розныя сцяжыны: жываружовая, ласасёвая і цёмназялёная.

Ландшафты, шчаўе, адзінокая, прыгожая лілія, знойдзеная пяць метраў ад хаты фатографа, партрэт разьбяра Уладзіміра Наумюка, дзяўчына з канём, кацяняткі.

На вернісаж прыехалі нават жыхары фатаграфаваных вёсак. Распазнаюць свае гумны, сцяжыны. Пацвярджаюць, што ўсё гэта праўда, што гэты свет існуе. Дастаткова толькі адкрыць вочы і душу.

— Упершыню бачу Вашы здымкі. Яны каляровыя, немагчыма казачныя, — звяртаюся да мастака Тадэвуша Дарошкі.

— Гэта добра ці кепска?

— Цяпер дазволены толькі чорны і белы колеры, барані Божа, ніякіх вясёлак.

— Такім ёсць свет маіх мар яшчэ з дзяцінства. Гэта дакументацыя маёй уражлівасці, свет, які я бачу, якім хачу яго бачыць. З дапамогай здымкаў магу ім падзяліцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF