Ніва № 44 (3155), 30 кастрычніка 2016 г.

Паэтычны вечар у Ляўкове

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У пятніцу, 7 кастрычніка, у стараляўкоўскай святліцы адбылася літаратурная вечарына, у час якой свае творы прэзентавалі мясцовыя творцы, з Нараўчанскай гміны, ды запрошаныя літаратары з Арлянскай гміны. Сабраных прывітала дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Нараўцы Галена Рэент. Затым голас узяла дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Орлі Анна Несцярук, прадстаўляючы сваю літаратурную дружыну ды зборнічак вершаў „Літаратурныя вечарыны” паэтаў з наваколля Орлі. У госці ў Ляўкова прыехала моцная арлянская літаратурная каманда: народжаная ў Вульцы Зося Сачко, Зоя Майстровіч з Рудут ды Уладзімір Сасна з Пашкоўшчыны. Мясцовых творцаў прадстаўлялі Вера Радзіванюк і ейны сын Аляксандр з Міхнаўкі, Галіна Бірыцкая з Плянты, Мікалай Варанецкі з Альхоўкі, Кастусь Целушэцкі з Новага Ляўкова ды Тадэвуш Кунцэвіч з Лешукоў. Паэты заселі за сталом, за якім былі развешаны ручнікі, вышытыя менавіта Галінай Бірыцкай.

Першым запрэзентаваў свае вершы Уладзімір Сасна з Пашкоўшчыны. Ягоная паэзія цёпленька апісвае ўсе праявы нашага тутэйшага сялянскага жыцця. Пачаў ён выступленне традыцыйнымі пажаданнямі:

Жывіце доўга і трудзіцесь,

жыццём сваім ўсё весяліцесь.

Сто гадоў дажыць жадаем;

як перажывеце гэту сотню мы вам другую маем.

Аставайцесь доўга ў пары

і жывіце ў згодзе.

І прыміце пажаданні

ад Сасны Валодзі.

Была, як гэта ў нашых класікаў завялося, і сціпленькая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF